Зялёным кругам пазначана зона, так званага "карыснага лёта" пчалы. Гэта значыць радыус адлегласцяў, пераадолеўшы якія пчала вернецца ў вулей з нектарам, які затым ператвораць у мёд. Чым далей лётае пчала, тым менш нектару яна прыносіць, бо падчас палёту яна ім сілкуецца, кампенсуючы фізічныя выдаткі. Наш пчальнік размешчаны ў цэнтры круга)
А Вы ведалі, што на працягу ўсяго жыцця адна пчала вырабляе каля адной дванаццатай чайнай лыжкі мёду. Штодня пчолы ўсяго свету апыляюць больш за трыльён кветак. Для таго, каб вырабіць 1 кг мёда, пчолам неабходна наведаць каля васьмі мільёнаў кветак. За дзень пчала можа наведаць пяць-сем тысяч кветак, а пры палёце здольная развіваць хуткасць да 65 км/ч.